Савет Рэспублікі ўхваліў Закон аб змене Канстытуцыі


Дэпутаты Савету Рэспублікі прагаласавалі за прыняцце Закону аб змене Канстытуцыі. Раней гэты ж закон ухвалілі дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Цяпер дакумент паступіць на подпіс да Лукашэнкі.

Пасля прыняцця ў другім чытанні Закону аб змене Канстытуцыі, дакумент ухвалілі ў Савеце Рэспублікі. Закон прадугледжвае ўвядзенне адзінага дня галасавання.

«Прапанаваныя законапраектам навацыі будуць спрыяць забеспячэнню эфектыўнасці, стабільнасці і пераемнасці працы дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў, а таксама дазволяць пазбегчы дадатковых бюджэтных выдаткаў і арганізацыйных і часавых выдаткаў», – растлумачылі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Пра магчымы тэрмін правядзення рэферэндуму аб новай Канстытуцыі Беларусі заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 верасня, беручы ўдзел у пашыраным паседжанні Канстытуцыйнай камісіі.

Hавiны
Рэферэндум аб новай рэдакцыі Канстытуцыі павінен прайсці не пазней за люты 2022 года
2021.09.28 14:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў