Расейскія журналісты раскрылі падрабязнасці выкрадання Генадзя Мажэйкі з Масквы


Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

Аперацыю па затрыманні і вывазу з тэрыторыі Расеі журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі правялі працаўнікі беларускага КДБ. Пра гэта паведамляе расейскае выданне «Readovka».

Паводле крыніц выдання на смаленскай мытні, журналіста вывезлі праз пункт пропуску «Красная Горка».

Усе дакументы на перасячэнне мяжы былі ўзгодненыя. Ніякай перадачы журналіста ад расейскіх сілавікоў беларускім не было, піша выданне.

Hавiны
Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» пацвердзіў, што Генадзя Мажэйку затрымалі ў Маскве
2021.10.02 21:09

Раней паведамлялася, што Генадзя Мажэйку затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Менску.

У яго кватэры працаўнікі КДБ правялі ператрус на падставе крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») КК.

Менавіта Генадзь Мажэйка быў аўтарам артыкулу, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцара станоўча пра яго адгукнулася. Пасля гэтага сайт «Комсомольскай правды в Беларуси» быў заблакаваны.

Hавiны
Блакаванне «Комсомольской правды»: Пяскоў паскардзіўся, што ў Менску не чуюць Крэмль
2021.10.04 15:01

МГ belsat.eu

Стужка навінаў