Па «справе Зельцара» затрымалі больш за 110 асобаў


Пасля страляніны ў Менску сілавікі затрымалі ў розных гарадах краіны людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцара і працаўніка КДБ. Паводле МУС, за содні міліцыянты выявілі больш за 200 асобаў, якія пакідалі «абразлівыя каментары». Праваабаронцы склалі спіс затрыманых.

Паводле праваабаронцаў «Вясна», на 4 кастрычніка сілавікі затрымалі больш за 110 асобаў, якіх абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Колькасць затрыманых удакладняецца.

Hавiны
Гісторык: генералу Белаконеву падабаюцца метады, якія выкарыстоўвалі нацысты
2021.10.04 16:38

У аўторак 28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру супрацоўніка «Epam Systems» Андрэя Зельцара, якога нібыта падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Завязалася страляніна, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў – супрацоўнік КДБ.

Аб’ектыў
Улады заклікаюць помсціць
2021.10.01 22:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў