Міністр здароўя распавёў, што на COVID-19 пачалі хварэць падлеткі і дзеці


Дзмітрый Піневіч распавёў пра 4-ю хвалю каронавіруса ў Беларусі. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя заклікаў беларусаў да разумнай асцярожнасці і больш жорсткага рэагавання на парушэнне захадаў сацыяльнага дыстанцыявання.

Міністр здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што сітуацыя з 4-й хваляй каронавіруса даволі складаная. Высокі ўзровень захворвання трымаецца ўжо працяглы час. Прычым назіраецца высокі рост шпіталізацыі.

«Прычынай развіцця ў нас чацвёртай хвалі стала распаўсюджванне ковіду сярод дзяцей і падлеткаў. Пачатак навучальнага года супаў з умовамі надвор’я і стаў так званым курком. Мы ўвялі ў школах, ВНУ і ССНУ больш жорсткі эпідрэжым, спадзяюся, гэта павінна дапамагчы. Таксама рэкамендуем абмежаваць масавыя мерапрыемствы. Заклікаю да разумнай асцярожнасці і больш жорсткага рэагаванні на парушэнне захадаў сацыяльнага дыстанцыявання», – сказаў Дзмітрый Піневіч.

Hавiны
«Белыя халаты»: У Менску «вольных ложкаў даўным-даўно няма»
2021.10.04 15:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў