Дэпутаты падтрымалі ўвядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцыяў


Палата прадстаўнікоў.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

На адкрыцці шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».

Дакумент змяняе артыкул 361 КК, уводзячы крымінальную адказнасць за заклікі да санкцыяў супраць прадстаўнікоў уладаў, піша БелТА.

Hавiны
За заклікі да санкцыяў хочуць саджаць на 12 гадоў. Законапраект унеслі ў Палату прадстаўнікоў
2021.09.28 21:04

Праект закону прапаноўвае караць такія заклікі паводле ч. 1 арт. 361 КК абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў, паводле ч. 2 – пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў, паводле ч. 3 – пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да 12 гадоў.

Дакумент 27 верасня ўнёс у Палату прадстаўнікоў на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі дэпутат Алег Белаконеў.

Алег Белаконеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Прыморскім краі Расеі. У Беларусь трапіў у сталым веку пасля заканчэння Омскай вайсковай вучэльні. У 2014 годзе яго прызначылі начальнікам Генеральнага штабу – першым намеснікам міністра абароны. З 2019 года – дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Генерал-маёр Алег Белаконеў падчас цырымоніі развітання з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком заявіў, што ў адказ трэба забіць 20 ці нават 100 чалавек.

Hавiны
Генерал Белаконеў прапанаваў забіць сто беларусаў у адказ на гібель працаўніка КДБ
2021.10.01 14:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў