Дэпутаты ўхвалілі перанос мясцовых выбараў на паўтара года


Зала паседжанняў Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Крыніца: wiki / cc

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 4 кастрычніка прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», які, сярод іншага, адмяняе правядзенне мясцовых выбараў у 2022 годзе.

27 траўня Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў праект закону «Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Законапраект 25 чэрвеня быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні і ўхвалены Саветам Рэспублікі.

Дакумент, у прыватнасці, уводзіць адзіны дзень галасавання і сумяшчае мясцовыя выбары, якія меліся адбыцца не пазней за 18 студзеня 2022 года, з парламенцкімі. Парламенцкія ж, паводле графіку ЦВК, павінны прайсці не пазней за 5 лістапада 2023 года.

Такім чынам, паўнамоцтвы дзейных дэпутатаў мясцовых саветаў могуць быць працягнутыя больш як на 1,5 года.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што скасаванне выбараў на бліжэйшыя два гады «падтрымліваецца беларускім грамадствам і адпавядае яго запытам», піша БелТА.

Паводле Выбарчага кодэксу, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў новага склікання прызначаюцца прэзідэнтам не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў дзейнага склікання. Такім чынам, паводле закону, мясцовыя выбары павінны быць прызначаныя ўжо ў кастрычніку 2020 года. Ва ўладаў ёсць менш як месяц, каб паспець іх перанесці.

Hавiны
Дэпутаты падтрымалі ўвядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцыяў
2021.10.04 12:46

МГ belsat.eu

Стужка навінаў