Блакаванне «Комсомольской правды»: Пяскоў паскардзіўся, што ў Менску не чуюць Крэмль


Дзмітрый Пяскоў.
Фота: Kremlin.ru

Крэмль выразна пазначыў сваю пазіцыю адносна блакавання «Комсомольской правды в Беларуси» і чакае яе адмены. Пра гэта 4 кастрычніка заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Мы дакладна пазначылі нашу пазіцыю адносна абмежаванняў у дачыненні да нашага выдання – нашай «Комсомольской правды». Мы з гэтым не згодныя і ўсё ж такі чакаем адмены гэтых абмежаванняў і забеспячэння свабоднай працы нашага паважанага выдання на тэрыторыі саюзнай нам Беларусі», – сказаў Пяскоў, піша РИА Новости.

Пакуль, паводле яго, няма адчування, «што нас чуюць, таму што па-ранейшаму дзейнасць «Комсомольской правды» ў Беларусі зараз закрытая».

Hавiны
Крэмль катэгарычна не згодны з абмежаваннем доступу да сайту «КП в Белоруссии»
2021.10.01 13:59

Сайт «КП в Белоруссии» ўлады заблакавалі 29 верасня. Паводле Міністэрства інфармацыі, прычыны такой захады – у парушэнні заканадаўства. Раней «Комсомолка» адрэагавала на падзеі 28 верасня ў сувязі з забойствам супрацоўніка КДБ і праграміста Зельцара ды апублікавала каментар аднакласніцы забітага Андрэя Зельцара.

Журналіст Генадзь Мажэйка, які апублікаваў каментар, быў затрыманы 1 кастрычніка ў Маскве і змешчаны ў менскі ізалятар.

Hавiны
Сіманьян чакае тлумачэнняў ад Менску і вызвалення журналіста Мажэйкі
2021.10.03 18:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў