«Белыя халаты»: У Менску «вольных ложкаў даўным-даўно няма»


Медык у масцы ад каронавіруса.
Фота: minzdravbelarus / Telegram

Лекарская супольнасць у тэлеграме «Белыя халаты» паведаміла ў сваім тэлеграм-канале пра цяжкую сітуацыю ў Менскай цэнтральнай раённай клінічнай больніцы з людзьмі, хворымі на каронавірус.

Паводле «Белых халатаў», у больніцы «не ведаюць, куды падзець пацыентаў – вольных ложкаў даўным-даўно няма, кіслародныя пункты ўсе занятыя, а цяжкіх ковідных хворых усё вязуць і вязуць».

Hавiны
У Беларусі рэкордна зменшылася колькасць пенсіянераў
2021.09.30 09:47

«Нават нягледзячы на высокую смяротнасць у аддзяленні рэанімацыі, месцы, якія вызваліліся імгненна запаўняюцца. Ужо даўно няма такога, каб у аддзяленні цягам хаця б аднаго дня было хоць адно вольнае месца», – гаворыцца ў паведамленні.

З гэтай прычыны частку хворых вырашылі «распіхаць» па іншых клінікам Менскага раёну, «але гэта мала дапамагае, бо рэанімацыі іншых устаноў таксама забітыя пад завязку».

А ў больніцы хуткай дапамогі Менску «не засталося «чыстай» (не задзейнічанай пад COVID) пульманалогіі».

Таксама паступае інфармацыя, што ў Менску аддаюць койкі дзіцячых больніц пад каронавірусных пацыентаў, бо месцаў катастрафічна не хапае.

Hавiны
Дактары: Чацвёртая хваля каронавіруса ў Беларусі нагадвае сітуацыю падчас першай хвалі ў Італіі ці Іспаніі
2021.09.30 11:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў