Беларускі след у «Дасье Пандоры», з журналістам «КП» сустрэўся адвакат. Галоўнае за 4 кастрычніка


420 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Беларускі «архіў Пандоры»

Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтру, якія робяць перадачу «Давайце разбірацца» для «Белсат ТВ», былі адзінымі ў Беларусі, хто ўдзельнічаў у шматмесячнай сакрэтнай працы міжнароднай каманды расследавальнікаў над «архівам Пандоры».

Больш за 110 затрыманых па «справе Зельцара»

Пасля страляніны ў Менску сілавікі затрымалі ў розных гарадах краіны людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцара і працаўніка КДБ. Паводле МУС, за содні міліцыянты выявілі больш за 200 асобаў, якія пакідалі «абразлівыя каментары». Праваабаронцы склалі спіс затрыманых, у якім больш за 110 асобаў.

Hавiны
Па «справе Зельцара» затрымалі больш за 110 асобаў
2021.10.04 17:46

Грошы грамадзянаў на дзяржаўныя праграмы

Фота: Белсат

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі змены ў закон па пытаннях гарантаванага кампенсавання банкаўскіх укладаў (дэпазітаў). Адным з найбольш важных момантаў у законе з’яўляецца магчымасць перадачы сродкаў «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў» «Банку развіцця».

Hавiны
Сродкі з рэзервовага фонду для гарантаванага вяртання дэпазітаў пойдуць на фінансаванне дзяржпраграмаў
2021.10.04 20:07

Канстытуцыю будуць змяняць

Дэпутаты Савету Рэспублікі прагаласавалі за прыняцце Закону аб змене Канстытуцыі. Раней гэты ж закон ухвалілі дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Цяпер дакумент паступіць на подпіс да Лукашэнкі.

Hавiны
Савет Рэспублікі ўхваліў Закон аб змене Канстытуцыі
2021.10.04 17:10

Падрабязнасці затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі

Генадзя Мажэйку журналіста «Камсамольская праўда ў Беларусі»падазраюць паводле двух артыкулаў крымінальнага кодэксу: «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розніцы» і «Абраза прадстаўніка ўлады». Гэта пацвярджае і МУС Беларусі.

Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

4 кастычніка журналіста за кратамі наведаў адвакат, паведамляе «Камсамолка».

«Сёння да яго пасля абеду трапіў адвакат, пасля чаго ў прысутнасці адваката ён быў дапытаны ў якасці падазронага. Цяпер вырашаецца пытанне аб ужыванні да яго меры стрымання. Жывы, здаровы, адчувае сябе добра», – паведаміў прадстаўнік выдавецкага дома Валянцін Алфімаў.

У Крамлі абураныя затрыманнем і блакаваннем сайту выдання.

Абноўлена
У Крамлі не ведаюць, дзе затрымалі журналіста «Камсамолкі», Пуцін ведае пра інцыдэнт
2021.10.04 17:33

Беларусь прыпыніла дамову з ЕЗ аб рэадмісіі

У палаце прадстаўнікоў дэпутаты ў першым чытанні прынялі закон «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім звязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу». Праект дакумента прадстаўлялі кіраўнік МУС Іван Кубракоў і дэпутат Андрэй Савіных, паведамляе прэсавая служба палаты прадстаўнікоў.

Аб’ектыў
Лукашэнка пайшоў на эскалацыю міграцыйнага канфлікту з Еўразвязам
2021.10.04 23:00

Медыцына не дае рады з каронавірусам

Лекарская супольнасць у тэлеграме «Белыя халаты» паведаміла ў сваім тэлеграм-канале пра цяжкую сітуацыю ў Менскай цэнтральнай раённай клінічнай больніцы з людзьмі, хворымі на каронавірус.

Паводле «Белых халатаў», у больніцы «не ведаюць, куды падзець пацыентаў – вольных ложкаў даўным-даўно няма, кіслародныя пункты ўсе занятыя, а цяжкіх ковідных хворых усё вязуць і вязуць».

Hавiны
«Белыя халаты»: У Менску «вольных ложкаў даўным-даўно няма»
2021.10.04 15:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў