«Ажыятаж выкліканы штучна». Віцэ-прэм’ер паабяцаў, што цукру і грэчкі беларусам хопіць


Прадукты харчавання. 1 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Віцэ-прэм’ер Аляксандр Субоцін у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» пракаментаваў звесткі пра магчымы дэфіцыт у Беларусі грэчкі ды цукру.

Паводле яго, ажыятаж на цукар «выкліканы штучна». Віцэ-прэм’ер заявіў, што цукровая галіна працуе метадычна і сістэмна.

Hавiны
У Віцебскай вобласці продаж цукру абмежавалі 2 кілаграмамі на чалавека
2021.09.28 09:58

«Мы пасеялі больш сёлета цукровых буракоў. А мы ўраджай сабралі з палёў толькі 20%. І заводы толькі пачалі працаваць. Нам трэба па максімуме 360 тысяч тон на ўнутраны рынак на ўвесь год. І мы гэта пытанне закрываем нават уводзячы цукровыя буракі ў дзяржзаказ. 3 млн тон сыравіны для 360 тыс. тон цукар мы пасадзілі і збяром як дзяржзаказ. Астатняе, вядома, – гэта ўжо прыбытак нашых прадпрыемстваў. І яны амаль 2 млн тон буракоў пасеялі, Гэта дзесьці таксама амаль пад 270-300 тыс. тон цукру ў залежнасці ад таго, якая па выніку будзе ўраджайнасць. І гэта ўсё – наш экспартны патэнцыял», – заявіў ён.

Субоцін падкрэсліў, што значная частка цукру ўжо закантрактаваная, бо «ўсе зацікаўленыя ў беларускім цукры – ад Расейскай Федэрацыі да нашых калегаў па Еўразійскаму саюзе, там Кыргызстан, Казахстан».

Распавёў віцэ-прэм’ер і пра сітуацыю з грэчкай, заявіўшы, што «пасеялі крыху больш грэчкі сёлета, каб забяспечыць сябе цалкам», але ўраджайнасць упала.

Тым не менш, паводле яго, «амаль палову грэчкі ўжо сабралі, 16 тысяч тон ужо».

«Нам трэба для ўнутранай патрэбы дзесьці 27-30 тыс. тон грэчкі сабраць. З гэтага мы бярэм і насенне, і крупы. І я думаю, што цалкам будзем сваёй грэчкай забяспечаны», – сказаў Субоцін.

Аналітыка
Чаму з крамаў знікае цукар? Спыталі ў заводу і гандлёвай сеткі
2021.09.29 10:21

Нагадаем, што па ўсёй Беларусі праблемы з цукрам у крамах. Гэта яшчэ не татальны дэфіцыт: дзесьці цукар знікае, з’яўляецца і зноў знікае; дзесьці цэны будуць павышэй; дзесьці можна знайсці пустыя паліцы, а ў суседняй краме цукар будзе. «Белсат» спрабуе высветліць, што адбываецца.

Шмат дзе знікае цукар-пясок, хоць рафінад застаецца ў продажы. У Менску рэгулярна можна пабачыць у пустыя паліцы там, дзе быў цукар, але ў іншай краме побач цукар будзе. У Барысаве бывае, што можна знайсці толькі цукар катэгорыі «экстра» па 2 рублі 11 капеек за 1 кг, калі цана «стандартнага» была 1,78 р. У Быхаве звычайны цукар ужо бачылі па 2,05 р. У райпа Івацэвіцкага раёну цукру прывозяць крыху, ён адразу знікае. Чытач з Мядзела кажа, цукру «няма і не прадбачыцца». У Віцебскай вобласці продаж цукру абмежавалі 2 кілаграмамі на чалавека…

МГ belsat.eu

Стужка навінаў