Вынікі пошуку для:

Журналістцы Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартаю

Дырэктарцы і галоўнай рэдактарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартаю да 28 верасня. Пра гэта паведамляе выданне «Позірк».

Ірына Леўшына. Фота: Ірына Леўшына / Facebook

Ранкам 18 жніўня 2021 года да Ірыны Леўшынай прыйшлі сілавікі з ператрусам. Затым адвезлі на ператрус у рэдакцыю агенцтва, а пазней – на допыт. З таго часу Ірына застаецца за кратамі. Яе абвінавачваюць паводле аднаго артыкулу – 361.1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»). Палітзняволенай журналістцы пагражае да 7 гадоў турмы.

«Справу БелаПАНу» пачалі разглядаць у закрытым рэжыме Менскім абласным судом 6 чэрвеня 2022 года.

Але неўзабаве працэс прыпынілі. Ён можа аднавіцца 5 верасня.

Пачынаецца суд над белапанаўцамі. Што вядома пра справу і абвінавачваных?

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны