«Дзве смерці за тры дні». Стачкам паведамляе пра чарговы інцыдэнт на «Горадня Азоце»


Тэлеграм-канал «Стачкам Азоту» паведамляе пра другі за тыдзень няшчасны выпадак на прадпрыемстве «Горадня Азот».

«З’явілася інфармацыя, што сёння ўначы, у «Карбамід-3», зноў на калоне сінтэзу, сарваўся і разбіўся насмерць працаўнік, яго з таго свету ўжо не выцягнуць», – паведамілі ў стачкаме.

Таксама паведамляецца, што падрадчык Андрэй Марцінчык, які 2 верасня атруціўся парамі аміяку і якога спачатку ўдалося рэанімаваць, памёр у рэанімацыі.

«Дзве смерці за тры дні. Ці панясе пакаранне генеральны дырэктар, які загадаў устанавіць ахову на ўстаноўцы, каб не дапусціць уцечкі інфармацыі пра надзвычайнае здарэнне на «Азоце?» – задаюць пытанне ў стачкаме.

2 верасня стала вядома, што на прадпрыемстве «Горадня Азот» двое рабочых залезлі ў трубу з азотам і страцілі прытомнасць. Пацярпелыя былі дастаўленыя хуткай дапамогай у шпіталь. Адзін працаўнік заставаўся на той момант у цяжкім стане.

«Рабочы рух» паведамляе, што кіраўніцтва прадпрыемства ведала, што пасля капітальнага рамонту ў цэхах «Аміяк-3» і «Карбамід-3» праз дэфект калоны сінтэзу ўзнікаюць праблемы. Але калі яны здарыліся, яе працу не спынілі – «калону ачапілі і пачалі праводзіць расследаванне».

Hавiны
На прадпрыемстве «Горадня Азот» двое працаўнікоў атруціліся газам
2022.09.02 22:58

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў