Медыі: Украінскія вайскоўцы вызвалілі населеныя пункты ў Данецкай і Херсонскай вобласцях


Украінскія медыі паведамляюць 4 верасня пра вызваленне адразу некалькіх паселішчаў, захопленых раней расейскімі войскамі.

Украінскія вайскоўцы.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Гэтак, УНІАН піша, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад акупантаў Азёрнае ў Данецкай вобласці.

Таксама раніцай 4 верасня быў узняты сцяг Украіны над больніцай у Высакаполлі Херсонскай вобласці.

У сваю чаргу былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) піша, што ўкраінскія сілы здолелі вызваліць сёлы Благадатаўка на Херсоншчыне і Любаміраўка ў Мікалаеўскай вобласці, а таксама змаглі пашырыць плацдарм на паўднёвым беразе ракі Інгулец.

Hавiны
«Задача – не захоп тэрыторыі, а знішчэнне праціўніка». Эксперт Грабскі пра ўкраінскі наступ на Херсоншчыне
2022.09.04 10:08

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў