Блізкім затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай не аддаюць яе 10-гадовую дачку


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 10-гадовая дачка затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай да гэтага часу знаходзіцца ў прытулку.

Вядома, што на апеку над дзяўчынкай падалі заявы трое блізкіх людзей Наталлі, але ніхто з іх цалкам не адпавядае крытэрам (кроўнае сваяцтва, свая жылплошча і «метры» для дзяўчынкі, даведка аб зарплаце за апошнія 6 месяцаў).

Пакуль Багдана ў «Сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Заводскага раёна Менска», яе нельга браць на выходныя, толькі наведваць па дазволе ўвечары з 17 да 19. Прыкладна праз 3-4 месяцы, калі не прызначаць апекуна з прадстаўленых варыянтаў, яна трапіць у дзіцячы дом.

Учора паведамлялася, што з-за кратаў выпусцілі мужа Наталлі, аднак на сітуацыю з дзяўчынкай гэтай ніяк не паўплывае, бо Багдана – не ягоная дачка.

Наталля Карнеева была затрыманая 19 жніўня. Папярэдне, яе вінавацяць ва ўдзеле ў мірных пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 КК).

Наталля – мастачка, керамістка, педагог з 13-гадовым досведам. Яна ладзіла майстар-класы па лепцы з гліны.

Hавiны
«Дайшла да таго, што прапанавала стварыць альтэрнатыўны Мінінфарм». Як судзяць Ксенію Луцкіну
2022.09.03 12:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў