Амаль 125 мігрантаў спрабавалі трапіць у Латвію, Літву і Польшчу з Беларусі


За 3 верасня з Беларусі ў тры суседнія краіны Еўрапейскага Звязу спрабавалі нелегальна трапіць 124 мігранты.

Машына польскіх памежнікаў.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Як паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы, у гэтую краіну імкнуліся прабрацца 37 асобаў, у тым ліку 20 – грамадзяне Кубы, якія незаконна перасеклі мяжу каля Белавежы.

Агулам за месяц сярод затрыманых замежнікаў былі грамадзяне больш як 40 краінаў.

На літоўска-беларускай мяжы за мінулыя содні затрымалі 78 мігрантаў, піша Delfi.

Яшчэ 9 мігрантаў незаконна спрабавалі трапіць у Латвію.

Hавiны
Польская памежная ахова: беларускія памежнікі пілуюць «балгаркамі» дзіры ў плоце і прапускаюць мігрантаў
2022.08.15 17:28

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў