У Вільні распачала працу нядзельная школа для беларускіх дзяцей

У беларускамоўнай нядзельнай школе для дзяцей мігрантаў, якая знаходзіцца ў Доме беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, адбыўся першы занятак. Патрапіць у гэтую школу можа кожны ахвочы, а дадатковую інфармацыю можна знайсці на Telegram-канале @vilniaus20.

У Вільні распачала працу першая беларуская нядзельная школа. Цяпер у Вільні шмат беларусаў, якія вымушаныя пакінуць радзіму, таму ўзнікла неабходнасць стварыць школу, дзе дзеці маглі б вывучаць беларускую мову і культуру, а таксама навучыцца лепей сацыялізавацца ў іншай краіне.

Заняткі ў школе адбываюцца раз на тыдзень па суботах. Дом беларускай супольнасці і культуры запрашае дзяцей беларусаў ад 3 да 11 гадоў.

Нядзельная школа для беларускіх дзяцей у Вільні.
Фота: Белсат

Дом беларускай супольнасці і культуры ў Вільні.
Фота: Белсат
Hавiны
Універсітэт культуры зліквідаваў кафедру этналогіі і фальклору
2021.09.03 16:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў