У Кіеве гарэў Мікалаеўскі касцёл. Знішчаныя арган і жырандоля


Pożar w kościele św. Mikołaja, zdj.: dsns.gov.ua
Пажар у Мікалаеўскім касцёле у Кіеве.
Фота: dsns.gov.ua

У Кіеве ўвечары 3 верасня гарэў рыма-каталіцкі касцёл святога Мікалая. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацыяў Украіны.

А 22:40 пажар быў лакалізаваны, а ў 23:26 – ліквідаваны. Папярэдне ахвяр і пацярпелых няма.

На апублікаваным здымках бачна, што ў зале касцёла ўпала жырандоля і згарэў орган.

Pożar w kościele św. Mikołaja, zdj.: dsns.gov.ua
Пажар у Мікалаеўскім касцёле у Кіеве.
Фота: dsns.gov.ua

Мікалаеўскі касцёл быў асвечаны ў 1909 годзе. З 1980 года ў будынак быў Нацыянальны дом арганнай і камернай музыкі Украіны. З 1992 года ў касцёле таксама ладзіліся каталіцкія набажэнствы.

З 2009 года памяшканне знаходзілася ў аварыйным стане. У прыватнасці, ад касцёла адвальваліся часткі фасада.

Касцёльны арган ствараўся чэхаславацкай фірмай «Rieger-Kloss». Майстры ўлічвалі ўмовы і інтэр’ер, у якіх будзе знаходзіцца орган.

Hавiны
На кансервацыю касцёлу ў Будславе бракуе Br 400 тысячаў
2021.09.03 15:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў