Пяцёра вучняў якія атруціліся ў менскай гімназіі № 3, знаходзяцца ў больніцы


Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што па выніках экспертызы ў сталічнай гімназіі №3 «патагеннай мікрафлоры ў адабраных харчах і змывах не выявілі». Але да гэтага часу пяцёра вучняў пасля вострага атручвання знаходзяцца ў больніцы, інфармуе прэсавая служба ведамства.

У гімназіі N3 Менску, дзе медыкі зарэгістравалі выпадкі кішэчнай інфекцыі ў школьнікаў, правялі заключную дэзынфекцыю. Апрацаванне вялося не толькі ў памяшканнях харчаблоку, але і ва ўсёй школе.

Паводле Мінздароўя, лабараторныя даследаванні не выявілі патагеннай мікрафлоры ў харчовых прадуктах і змывах, але адмыслоўцы працягваюць эпідэміялагічнае расследаванне.

Пры гэтым 5 навучэнцаў гімназіі надалей застаюцца ў больніцы, паведамляе Міністэрства здароўя.

Прыкметы вострага атручвання выявілі 3-га верасня ў вучняў 6-га і 9-га класаў Менскай гімназіі №3. Першапачаткова не было зразумелым, ці было гэта харчовае атручванне, ці дзеці падхапілі нейкую інфекцыю. Міністэрства здароўя першапачаткова сцвярджала, што прычынаю масавага атручвання дзяцей сталі «прадукты, якія яны ўжывалі ў хатніх умовах».

Hавiны
Савет Міністраў павялічыў нормы расходаў на харчаванне ў школах і садках
2021.02.03 12:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў