«Менсктранс» патрабуе ў дваіх палітвязняў амаль 29 тысяч рублёў кампенсацыі за «перакрыццё дарог»


Прадпрыемства «Менсктранс» падлічыла, што падчас масавай акцыі 13 верасня 2020 году панесла страты ў памеры амаль 29 тысяч рублёў. З такой позвай арганізацыя звярнуліся ў суд, а выплаціць кампенсаванне маюць палітвязні Іван Цагалок і Уладзімір Жыхар, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

З позвай аб «кампенсацыі маёмаснай шкоды нанесенай злачынствам» «Менсктранс» звярнуўся ў суд. Адказнікамі з’яўляюцца палітычныя вязні Іван Цагалок і Уладзімір Жыхар.

Марш герояў 13 верасня 2020 года.
Фота: Белсат

«Менсктранс» запатрабаваў праз суд спагнаць з палітвязняў 30 тысячаў рублёў. Пазней суму скарацілі да 28 667 рублёў. Паводле юрысткі «Менсктрансу», менавіта такімі лічбамі вымяраецца «страчаны прыбытак» прадпрыемства праз тое, што хлопцы хадзілі па праезнай частцы дарогі.

Адказаць суду на пытанне, чаму гэтую суму разлічылі за перыяд часу з 14:35 да 20:19, калі Іван і Уладзімір знаходзіліся на дарозе менш за гадзіну, юрыстка не змагла.

Суд пад кіраўніцтвам суддзі Марыі Ляшкевіч распачаўся ў пятніцу 3 верасня. Але суддзя зрабіла перапынак да 8 верасня, каб «Менсктранс» сабраў неабходныя дакументы і сведчанні, што даводзілі б датычнасць Цагалкі і Жыхара да прастою грамадскага транспарту 13 верасня 2020 года на працягу ажно шасці гадзінаў.

Артыкулы
«Ідзе пазіцыйная вайна на знясіленне». Размова з Дзмітрыем Шчыгельскім пра падпольны рух «Супраціў»
2021.09.04 08:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў