У Пінску «пазаштатнага супрацоўніка КДБ» адправілі на содні за «распаўсюд экстрэмізму»


Пінчука Аляксандра затрымалі за ягоны каментар пад пастом аднаго з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такое «заданне» ён, нібыта, атрымаў ад «куратара» з КДБ. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Будынак КДБ у Менску.
Фота: Reform.by

Гісторыя здарылася яшчэ напачатку чэрвені – тады супрацоўнікі міліцыі самі прыйшлі да пінчука. Згодна з пратаколам, 16 лютага мужчына пакінуў каментар пад пастом аднаго з «экстрэмісцкіх» каналаў. За гэта супрацоўнікі мясцовага РАУСу склалі на яго пратакол па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

На наступны дзень справу Аляксандра разглядзелі ў судзе. Ён цалкам прызнаў сваю віну, але заявіў, што «з’яўляецца пазаштатным супрацоўнікам КДБ, таму ўся ягоная актыўнасць у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах абумоўлена заданнямі куратара з КДБ».

Аднак суддзя Андрэй Бычыла ўсё роўна прызначыў пінчуку 10 содняў арышту.

Каментар
Што рабіць, калі палітвязні пачнуць масава выходзіць на волю? Спыталі псіхолага
2022.08.04 10:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў