Свет памерам са склеп. 92-гадовая харкаўчанка жыве ў падзямеллі з пачатку вайны


Спадарыня Марыя глядзіць на свайго ката ў склепе ў Паўночнай Салтаўцы, дзе вымушаная хавацца ад штодзённых абстрэлаў. Харкаў, Украіна. 26 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum

Харкаў бесперапынна абстрэльваецца з першых дзён вайны. Ад удараў расейскага войска, паводле звестак украінскага боку, загінулі як мінімум 760 мірных грамадзянаў, некалькі тысячаў будынкаў у Харкаве знішчаныя. Асабліва пацярпеў найбуйнейшы спальны раён у Еўропе – Салтаўка. Некаторым гараджанам, якія страцілі жытло, даводзіцца жыць у скляпенні. Ветэранка Другой сусветнай вайны спадарыня Марыя – адна з іх. «Вот Так» публікуе фотарэпартаж пра будні жанчыны падчас вайны з Расеяй.

Былая інжынерка аэракасмічнай прамысловасці, 92-гадовая спадарыня Марыя перажыла Другую сусветную вайну, выхавала дваіх дзяцей і да нядаўна займалася садам каля дому. Калі памёр муж спадар Васіль, кругагляд жанчыны звузіўся да межаў кватэры і візітаў дачкі, якая жыла непадалёк. Калі пачалася вайна і бомбы ўпалі на ейны дом, свет спадарыні Марыі паменшыўся да межаў склепу.

Разбураны абстрэлам будынак побач з домам спадарыні Марыі. Харкаў, Украіна. 23 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Былая інжынерка спадарыня Марыя насупраць адзінай крыніцы натуральнага святла: дзвярнога праёму ля падножжа лесвіцы, што вядзе на вуліцу. Харкаў, Украіна. 22 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum

З таго часу спадарыня Марыя жыве з дачкою Наталляй і зяцем Фёдарам у склепе ў Паўночнай Салтаўцы, адным з самых разбураных жылых раёнаў Харкава. Спадарыні Марыі цяжка перасоўвацца, у яе прагрэсуе страта памяці, блытаецца свядомасць. Стан здароўя пагоршыўся пасля абстрэлу дому.

Фота Наталлі, дачкі спадарыні Марыі, з бацькамі. Харкаў, Украіна. 23 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Спадарыня Марыя размаўляе са сваёй унучкай Машай, якая жыве ў Нью-Ёрку, праз тэлефон. Харкаў, Украіна. 23 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Медалі, уручаныя спадару Васілю, мужу спадарыні Марыі. Харкаў, Украіна. 26 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Спадарыня Марыя ідзе паўз ахоўныя мяшкі з пяском. Харкаў, Украіна. 23 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Спадарыня Марыя ў склепе. Харкаў, Украіна. 23 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum

«Яна забыла, як выглядае горад, яна збітая з панталыку і не ведае, куды ісці, што рабіць, як легчы, як спаць, як схавацца», – кажа Наталля, 58-гадовая дачка спадарыні Марыі.

Спадарыня Марыя з дачкою падчас абеду. Харкаў, Украіна. 22 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Кот жыве разам з сям’ёй у склепе з пачатку вайны. Харкаў, Украіна. 22 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Ліст падзякі за перамогу СССР у вайне з Японіяй, атрыманы спадаром Васілём, мужам спадарыні Марыі. Харкаў, Украіна. 23 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Наталля з мужам Фёдарам жывуць разам са спадарыняй Марыяй у склепе. Харкаў, Украіна. 22 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Спадарыня Марыя ідзе з дачкою да лесвіцы, якая вядзе да выхаду з склепу. Харкаў, Украіна. 22 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Наталля з катом спускаюцца па лесвіцы каля графіці з надпісам «Божа, памажы», у склеп, дзе яны жывуць. Харкаў, Украіна. 24 ліпеня 2022 года.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum

Анастасія Дубровіна /ММ «Вот Так»

Стужка навінаў