На вучэнні ў Расею адправяць больш за 250 беларускіх вайскоўцаў


Беларускія вайскоўцы прымуць удзел у камандна-штабных вучэннях «Усход-2022» на тэрыторыі Расеі, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуска-расейскія вучэнні.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

На вучэннях ад Беларусі будзе задзейнічана больш за 250 ваеннаслужачых унутраных сілаў адной з механізаваных брыгад Заходняга аператыўнага камандавання (6-й з Горадні або 11-й са Слоніма).

Кіраўніком вучэнняў прызначаны начальнік Генштабу УС РФ генерал Герасімаў.

Практычная фаза вучэнняў пройдзе на 13 палігонах Усходняй вайсковай акругі УС РФ з 30 жніўня па 5 верасня.

Hавiны
«Прапагандысцкая спецаперацыя». Навошта Расея выстаўляе байцоў палка «Азоў» людажэрамі?
2022.08.04 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў