Музыку «Крамбамбулі» і «Pomidor/off» Уладзіслава Плюшчава засудзілі на 2 гады калоніі


Уладзіслава Плюшчава судзілі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі. Таксама ён мусіць сплаціць штраф 6400 беларускіх рублёў, паведамляе Беларуская Рада культуры.

Уладзіслаў Плюшчаў.
Фота: by_culture / Telegram

Музыку гуртоў «Крамбамбуля», «ZET», «Pomidor/off» i «Hasta la Fillsta» абвінавачваюць у наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 188 («Паклёп») за «публічную абразу гонару і годнасці»;
  • арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»);
  • арт. 179, ч.1 («Незаконнае збіранне або распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці»).

Паводле гэтых артыкулаў суддзя Алена Бушава пакарала Уладзіслава Плюшчава 2 гадамі калоніі. Справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.

Раней, у красавіку 2022 года, музыка адбыў 25-содневы адміністратыўны арышт.

Hавiны
Як там план «Перамога»? Спыталі ў BYPOL, ці актуальны ён, – і ці будзе нацыянальна-вызваленчае войска
2022.08.04 12:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў