Хто выступіць на канферэнцыі «Новая Беларусь»? З’явіўся падрабязны расклад


І Павел Латушка, і Дзмітрый Шчыгельскі, і Вадзім Пракоп’еў, і Франак Вячорка, і Вераніка Цапкала… І «адкрыты мікрафон».

У Вільні 8-9 жніўня пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь», якую ладзіць штаб Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, каманда Віктара Бабарыкі, аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL, рух «Супраціў» і іншыя праціўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 4 жніўня з’явілася падрабязная праграма канферэнцыі. Будзе онлайн-трансляцыя.

Ціханоўская ў абодва дні зачытае ўступныя словы і падвядзе вынікі.

У першы дзень (8 жніўня) запланаваныя чатыры дыскусіі:

  1. «Якімі павінны быць стратэгіі выхаду з крызісу?». Удзельнічаюць дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў, кіраўнік НАУ Павел Латушка і прадстаўнік палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў.
  2. «Якім павінен быць транзітны перыяд і хто мусіць адказваць за яго?». Удзельнічаюць намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка, прадстаўнік BYPOL Алег Талерчык, прадстаўнік Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, эканаміст Леў Львоўскі.
  3. «Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?». Удзельнічаюць сябра эканамічнай рады Офісу Ціханоўскай Ірына Сазановіч, эканаміст Дзмітрый Крук, прадстаўнік «Рабочага руху» Юрый Рававы.
  4. «Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы?». Удзельнічаюць сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова, прадстаўнік НАУ Валер Мацкевіч, дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала (жонка і лідарка перадвыбарчага штабу Валерыя Цапкалы), чалец каманды Бабарыкі Іван Краўцоў.

Пасля дыскусіяў і пытанняў з залы запланаваныя нефармальныя абмеркаванні.

Hавiны
Форум Карач і Цапкалы задумаў стварыць альтэрнатыўны ўрад. Просіць замежнай дапамогі
2022.08.04 20:56

У другі дзень (9 жніўня) запланаваныя чатыры сесіі:

  1. Пасля ўступнага слова Ціханоўскай – пытанні і адказы ў фармаце «адкрытага мікрафону». Ціханоўская кажа, гэты пункт быў ейнай просьбай.
  2. «Прыярытэты беларускага бізнесу» – каардынуе заснавальніца «Imaguru» Таццяна Марыніч.
  3. «Лічбавая дэмакратыя» – каардынуе прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.
  4. «Прыярытэты грамадзянскай супольнасці» – каардынуюць лідарка ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алена Жываглод і эксперт па грамадзянскай супольнасці Уладзімір Корж.

Пасля фінальнага слова Ціханоўскай запланаваная ўрачыстая цырымонія ў цэнтры Вільні. Вынікі канферэнцыі і прапановы з яе абяцаюць апублікаваць на асобнай старонцы сайта Conferencenewbelarus.org.

Артыкулы
Франак Вячорка пра Кангрэс і спрэчкі дэмсілаў: Нашая задача – аб’яднаць усіх, невырашальнага крызісу няма
2022.07.25 21:10

На форум запрашаюць ахвочых абмеркаваць далейшыя планы супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі. Але асобным адмаўляюць: так, на адмову паскардзіўся сузаснавальнік руху «Legalize Belarus» Пётр Маркелаў, які падаваў заяўку як рэгіянальны дырэктар «Students For Liberty for Eastern Europe». Для Веранікі Цапкалы патрабавалі «роўных умоваў», а не проста выступу на адной з дыскусіяў.

Перад канферэнцыяй збіраюць меркаванні аб тым, што трэба змяніць у дзейнасці дэмакратычнай супольнасці – анкету можна запоўніць у тым ліку тым, хто не зможа выехаць з Беларусі.

Hавiны
Паралельна з канферэнцыяй «Новая Беларусь» праўладныя сілы зладзяць свой форум
2022.08.04 16:53

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў