Чарговы прысуд за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі – 2,5 года калоніі


У Берасцейскім абласным судзе 3 жніўня вынеслі прысуд 28-гадоваму жыхару Баранавічаў Дзмітрыю Шувалаву. Яго затрымалі 6 чэрвеня, і да суда ён заставаўся пад арыштам, паведамляюць праваабаронцы.

Даведка
Дзмітрый Шувалаў.
Фота: Дмитрий Шувалов / ok.ru

Дзмітрыя абвінавачваюць у тым, што ён адпраўляў у тэлеграм-бот рэдакцыі «Nexta» фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі з каментарамі. Так, 12 лютага ён адправіў відэа палёту самалёта без апазнавальных знакаў, аналагічнае відэа зрабіў і даслаў 27 лютага. 3 сакавіка мужчына зняў бензавоз з апазнавальным знакам «V». А 17 сакавіка адправіў фота і відэа, як мяркуецца, запуску ракетаў у бок Украіны.

Варта адзначыць, што ніводны з гэтых матэрыялаў, як і тэкставая інфармацыя, так і здымкі, не былі апублікаваныя ў каналах «Nexta».

На судзе бок абароны звярнуў увагу на тое, што Дзмітрыя выклікалі ў аддзяленне міліцыі 6 чэрвеня, і тады зладзілі агляд тэлефону. Тады ў ім знайшлі перапіскі з рэдакцыяй «Nexta», а таксама рэпосты іх матэрыялаў. За гэта Дзмітрыя затрымалі і асудзілі праз Skype, арыштаваўшы на 10 содняў. Цяпер жа яго асудзілі другі раз, але ўжо ў крымінальнай справе.

У выніку суддзя вынес прыгавор Дзмітрыю – 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму за садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК РБ). Такі ж тэрмін патрабаваў пракурор Аляксей Ярошык.

Каментар
Што рабіць, калі палітвязні пачнуць масава выходзіць на волю? Спыталі псіхолага
2022.08.04 10:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў