«Белпошта» папярэджвае аб новым відзе махлярства з накладным плацяжом


Кліентам пошты тэлефануюць невядомыя і паведамляюць, што на іхнае імя паступіла пасылка з накладным плацяжом, якую нібыта адправіла інтэрнэт-крама. А затым ашуканцы патрабуюць тэрмінова забраць пасылку і аплаціць плацеж.

«Белпошта».
Фота: yandex.ru

У «Белпошце» папярэджваюць, што яны не тэлефануюць адрасатам і не патрабуюць пільна забраць пасылку.

«Звяртаем вашую ўвагу, што РУП «Белпошта» інфармуе кліентаў аб паступленні паштовага адпраўлення праз паведамленні на viber/sms або з дапамогай папяровага паведамлення ў абаненцкую паштовую скрынку адрасата. Пры адпраўцы паведамленняў на viber/sms адпраўніком пазначаецца belpost.by. Адначасова паведамляем, прадпрыемства не інфармуе адрасатаў з дапамогай тэлефонных званкоў аб наяўнасці паштовага адпраўлення і не патрабуе яго абавязковага і тэрміновага атрымання», – напісана на сайце «Белпошты».

Таксама адрасат мае права адмовіцца ад паштовых адпраўленняў, якія паступілі на ягонае імя.

Каментар
Беларуску не прынялі ў чэшскі ўніверсітэт. «Не хачу жыць у краіне, дзе мяне ненавідзяць»
2022.08.04 11:54

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў