Зяленскі даручыў праваахоўным органам Украіны гарантаваць ахову беларусам, якім можа пагражаць небяспека


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў Службе бяспекі і Міністэрству ўнутраных справаў вывучыць усе рызыкі і гарантаваць безумоўную абарону грамадзянам Беларусі, якія прыехалі ва Украіну цягам апошняга года, і якім могуць пагражаць злачынныя замахі ў сувязі з палітычнай ці грамадскай дзейнасцю. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Прэзідэнта Украіны.

«Кожны беларус, які можа стаць мэтаю для злачынцаў у сувязі са сваёй публічнай палітычнай пазіцыяй, мусіць атрымаць адмысловую і надзейную абарону. СБУ і МУС мусяць адпрацаваць дакладны алгарытм ацэнкі магчымых рызыкаў, а таксама сістэму адказаў на гэтыя рызыкі, каб перадухіліць любую пагрозу для людзей», – зазначыў Зяленскі.

Hавiны
Кіеўская паліцыя: на целе павешанага Віталя Шышова – пашкоджанні, «характэрныя для аднаразовага падзення»
2021.08.03 15:38

На гэты момант вызначаны шэраг грамадзянаў Беларусі, у дачыненні якіх ужо пачалі ацэньваць рызыкі, а таксама захады для дадатковага суправаджэння іхнага знаходжання на тэрыторыі Украіны і ахове.

Гэтае рашэнне прынятае ў сувязі з атрыманнем праваахоўнымі органамі Украіны інфармацыі пра магчымыя пагрозы для шэрагу беларускіх актывістаў, а таксама з-за трагічнай смерці Віталя Шышова.

Зяленскі таксама чакае ўсебаковага расследавання ўсіх абставінаў смерці Шышова, хуткага і поўнага правярання інфармацыі, а таксама рэгулярнага і дастатковага інфармавання грамадства прадстаўнікамі Нацыянальнай паліцыі пра ход следства.

Аб’ектыў
«Ён ведаў, што нам усім пагражае, і ўсё роўна ішоў на сваю ранішнюю прабежку». У Кіеве знайшлі павешаным Віталя Шышова
2021.08.03 23:04

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў