У Літве «ваяры Алаха» пагражаюць праз электронныя лісты адпомсціць «за братоў-мусульманаў»


У Літве невядомыя распаўсюджваюць электронныя лісты з пагрозамі. У паведамленнях на ангельскай мове нібыта ад «ваяроў Алаха» агучваюцца пагрозы выбухамі і помстай за «братоў-мусульманаў», піша DELFI.lt.

На розныя электронныя адрасы ў Літве прыходзяць лісты ад «ваяроў Алаха». У паведамленнях гучаць пагрозы помсты за «братоў-мусульманаў». Таксама ў лісце пазначана, што буйныя гандлёвыя цэнтры, адміністратыўныя і некаторыя жылыя будынкі замініраваныя.

«Мы – ваяры Алаха – паведамляем вам, што адпомсцім за нашых братоў-мусульман. Спачатку інфармуем вас пра тое, што мы заклалі бомбы. Вы павінныя зразумець нашы намеры. Далей будзем дзейнічаць без папярэджання. Ведайце, што ў вашай краіне тысячы нашых братоў – лепшых воінаў, якія не баяцца смерці. Мы любім смерць так, як вы любіце жыццё, мы ваяры, якія ваююць днём і ноччу. Алах вялікі», – гаворыцца ў лісце.

Праўда, паліцыя інфармацыі пра мініраванне не атрымала, але зладзіць правяранне.

Літва заклапочаная рэзкім ростам мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць мяжу. У Літву праз Беларусь незаконным шляхам цягам 2021 года трапілі 4090 чалавек, пераважна гэта грамадзяне Іраку. Улады краіны лічаць гэта агрэсіяй з боку беларускага рэжыму.

У выніку афіцыйная Вільня звяртаецца па дапамогу ў Брусель. Чакаецца, што новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі Еўразвяз можа ўвесці ўжо ў верасні.

Аб’ектыў
Мігрантаў вернуць у Беларусь
2021.08.03 23:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў