Ціманоўская паляцела з Токіа ў Вену, а не ў Варшаву, як планавалася раней


Беларуская бягуння Крысціна Ціманоўская мусіла ляцець 4 жніўня ў Варшаву. Польскі ўрад прапанаваў ёй гуманітарную візу і магчымасць працягваць спартовую кар’еру. Але замест гэтага спрынтарша села на самалёт да Вены, паведамляе Reuters.

Hавiны
Крысціна Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу. Ейны муж экстранна выехаў ва Украіну
2021.08.02 15:37

Крысціна Ціманоўская вылецела з Токіа рэйсам Austrian Airlines, які прызямліцца ў Вене ў 16.05. Маршрут быў зменены ў апошні момант з меркаванняў бяспекі.

У цішотцы, сініх джынах, сіняй блузцы і сонечных акулярах з надпісам «Я бягу чыстай», Ціманоўская выехала ў суправаджэнні паліцыі ў аэрапорт Нарыта на ўсходзе ад Токіа, піша Reuters. Спартоўка не стала размаўляць з журналістамі, у зону VIР яе суправаджалі некалькі афіцыйных асобаў.

Hавiны
Міжнародны алімпійскі камітэт распачаў расследаванне спробы прымусовага вывазу атлеткі Ціманоўскай
2021.08.03 10:51

Крысціну Ціманоўскую беларускія ўлады спрабавалі гвалтам вярнуць дамоў у нядзелю, 1 жніўня, пасля таго як бягуння раскрытыкавала дзеянні чыноўніках Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Спартоўку хацелі паставіць бегчы 400 метраў, хоць гэта была не яе дыстанцыя – яна рыхтавалася бегчы 200 метраў. Спрынтаршы на 400 метраў не змаглі прыехаць, бо не хапіла дастатковай колькасці допінг-тэстаў. Ціманоўская звярнулася ў паліцыю ў аэрапорце Токіа. Разгарэўся міжнародны скандал.

Артыкулы
«Загадалі выдаліць відэа, калі хачу застацца ў спорце». Бягуння Ціманоўская баіцца трапіць у турму
2021.08.01 19:57

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў