Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў Кулакова атрымалася збегчы з папраўчай установы і пакінуць межы Беларусі.
Дзмітрый Кулакоў быў асуджаны на 3,5 гады абмежавання волі за абразы і пагрозы гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў тэлеграм-чаце. Палітвязень прызнаў сваю віну часткова – толькі тое, што абражаў. Пагрозы гвалту адмаўляў.
Мужчына адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №49 у Шклове.
Дзмітрыю Кулакову 30 гадоў. Да зняволення жыў у Шуміліна, выхоўваў дваіх няпоўнагадовых дзяцей. Затрымалі мужчыну 14 студзеня бягучага году.
ГГ, belsat.eu