Палітвязень Арцём Хвашчэўскі выйшаў на волю


Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», Арцём Хвашчэўскі скончыў адбываць тэрмін пакарання і 3 жніўня выйшаў на волю.

Арцём Хвашчэўскі.
Фота: сямейны архіў Хвашчэўскіх

Арцём Хвашчэўскі – былы футбольны трэнер. Маладзён з юнацтва захапляўся футболам. Шмат гадоў гуляў у аматарскім клубе «Менск Космас», потым у класе «В» у Польшчы. Паступіў у Акадэмію фізічнага выхавання ў Вроцлаве (AWF Wroclaw), паралельна працаваў трэнерам у моладзевым футбольным клубе («Akademia Piłkarska Olompic» і «Polish Soccer’s Skills»). Праз траўмы адышоў ад трэнавання і заняўся каардынацыяй запісаў матчаў ды іх аналізам для Польскай нацыянальнай каманды і Экстракласу ў фірме «InStat Football».

Гісторыі
«Мама, я вытрымаю. Ты, галоўнае, не плач». Размова з сям’ёю палітвязня Арцёма Хвашчэўскага
2021.03.07 08:00

У Польшчы Хвашчэўскі жыў з 2011 года – з’ехаў паводле праграмы Каліноўскага з сябрам Арцёмам Саўчуком. Сяброў разам затрымалі на Плошчы-2010, яны адседзелі на Акрэсціна, потым іх выключылі з універсітэтаў, і яны эмігравалі. Летась разам прыехалі ў Менск на вяселле аднакласніка. 17 жніўня сяброў затрымалі праз падазрэнне ў арганізацыі масавых закалотаў. Арцёма Саўчука асудзілі на 4 гады калоніі строгага рэжыму, Арцёма Хвашчэўскага – на 1 год агульнага рэжыму.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў