На «Горадня Азот» адбылося спыненне цэхаў


А 15 гадзіне на «Горадня Азоце» аварыйна спыніліся два аддзяленні цэху АКіКАС (азотнай кіслаты і карбідна-аміячнай сумесі). Афіцыйна гэтую інфармацыю пацвердзілі ў выданні «Гарадзенскі хімік».

Аддзяленні цэху азотнай кіслаты і карбідна-аміячнай сумесі вымушана спынілі працу, адбылося выдзяленне ў паветра шкодных газаў. Афіцыйна паведамляецца, што ў выніку надзвычайнай сітуацыі адбылося кароткачасовае павелічэнне ўтрымання NOx у адкідных газах.

Аварыйнае спыненне цэху АКіКАС.
Фота: Стачком Азота / Telegram

Але пры гэтым дапушчальны выкід забруджвальных рэчываў не перавысіў дазволеныя нарматывы. Паводле выдання «Гарадзенскі хімік», пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма. Прычыны спынення высвятляюцца.

7 ліпеня на прадпрыемстве было аналагічнае надзвычайнае здарэнне.

Hавiны
«Гродна-Азот», які мае тры сотні вакансіяў, накіраваў рабочых на ўборачную
2021.07.29 19:50

belsat.eu

Стужка навінаў