«Белсат» занеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў


Міністэрства інфармацыі далучыла да cпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыйную прадукцыю «Белсату», а таксама саму назву «Белсат».

Артыкулы
«Белсат» прызналі экстрэмісцкім
2021.07.27 18:03

Рашэнне аб прызнанні сайту і сацыяльных сетак «Белсату» экстрэмісцкімі прыняў 27 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Гомля. Падставаю для гэтага назвалі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці. Пра якія матэрыялы вядзецца гаворка, не ўдакладняецца.

Артыкулы
Гэта таксама «экстрэмізм»? Спрабуем зразумець, што нам і вам забаранілі беларускія ўлады (і не можам)
2021.07.28 21:07

Паводле дзейнага беларускага заканадаўства, адміністратыўную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу альбо арышту цягне распаўсюд (рэпост) інфармацыі з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі. У той жа час закон не забараняе быць падпісаным на такія рэсурсы, таму чытаць і глядзець «Белсат» надалей можна.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў