Беларускі памежны камітэт заявіў пра гібель «чалавека неславянскай знешнасці» на мяжы з Літвой


Інцыдэнт нібыта здарыўся на беларуска-літоўскай мяжы ў раёне вёскі Беняконі. Маладога чалавека ў цяжкім стане знайшлі беларускія памежнікі, паведамляе БелТА.

Літоўска-беларуская мяжа. Пункт пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Памежнікі нібыта спрабавалі аказаць першую дапамогу пацярпеламу, але ён памёр на месцы.

Праўладныя медыі сцвярджаюць, што загінулы малады чалавек – грамадзянін Іраку, і што ў Беларусь ён вяртаўся з Літвы. Знайшлі яго ноччу, піша Спутнік-Беларусь са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Антона Бычкоўскага.

Hавiны
Іракцы адкрыта расказваюць, як з Беларусі трапіць у Літву без дакументаў
2021.08.03 18:35

Следчаму камітэту Беларусі даручана распачаць расследаванне, у першую чаргу апытаць мясцовых жыхароў, якія і паведамілі пра збітага мігранта.

Таксама пастаўлена задача знайсці блізкіх загінулага, выдаць ім візы і аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусі, каб яны маглі забраць цела. Сітуацыя, паводле дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва, знаходзіцца на кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі.

Літоўскія памежнікі кажуць, што не атрымлівалі ніякай інфармацыі пра нібыта забітага іракца ад беларускага боку Пра інцыдэнт яны даведаліся з навінаў.

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас назваў паведамленні пра збітага да смерці мігранта Іраку, які нібыта вяртаўся з Літвы і яго знайшлі беларускія памежнікі, правакацыяй Менску. Кіраўнік літоўскага Міністэрства абароны ўпэўнены, што беларускі рэжым і далей будзе выкарыстоўваць іракскіх мігрантаў, якія не ведаюць рэальнай сітуацыі, у сваіх мэтах.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў