Журналіста Алега Груздзіловіча чакаюць яшчэ тры суды. Гэтым разам – за перакрыццё руху на акцыях пратэстаў


Пакуль журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №15 за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх (арт.342 КК РБ), «Менсктранс» выставіў яму тры грамадзянскія пазовы – за спыненне транспарту падчас пратэсных акцыяў летам і ўвосень 2020 году на агульную суму больш як 56 тысяч рублёў, піша «Радыё Свабода».

Алег Груздзіловіч.
Фота: Радыё Свабода

Алега Груздзіловіча асудзілі на паўтара гады калоніі 3 сакавіка 2022 году. Цяпер «Менсктранс» сцвярджае, што журналіст спыніў грамадскі транспарт 16 жніўня на плошчы Незалежнасці, 11 кастрычніка на вуліцы Кальварыйскай і 18 кастрычніка на Партызанскім праспекце. Справы накіраваныя ў тры суды (адпаведна – Маскоўскага, Фрунзенскага і Партызанскага раёнаў). Сталі вядомыя даты паседжанняў.

Артыкулы
Журналіста Груздзіловіча асудзілі на 1,5 года калоніі
2022.03.03 12:48

У Завадскім судзе пазоў «Менсктрансу» да Груздзіловіча за шэсце па Партызанскім праспекце 18 кастрычніка 2020 году будуць разглядаць 15 ліпеня (як доказ нібыта ёсць фота з плошчы Незалежнасці, дзе 16 жніўня Алег Груздзіловіч у сіняй камізэльцы з надпісам «Прэса» і акрэдытацыяй МЗС Беларусі на грудзях стаіць з мікрафонам).

У Маскоўскім судзе працэс адбудзецца 22 ліпеня. У Фрунзенскім судзе разгляд пазову «Менсктрансу» прызначаны на 25 ліпеня (нібыта ў матэрыялах справы ёсць здымак, дзе Алег 11 кастрычніка стаяў на праезнай частцы вуліцы Кальварыйскай).

Па стане на 4 ліпеня ў Беларусі ў зняволенні знаходзіцца 31 супрацоўнік медыя.

Hавiны
Завершылася першае паседжанне ў новай справе супраць Кацярыны Андрэевай
2022.07.04 17:53

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў