Якая незалежнасць, такое і свята. Як выглядалі гулянні на 3 ліпеня ў Менску. ФОТА


Беларусь 3 ліпеня адзначыла на афіцыйным узроўні «Дзень Незалежнасці» (ён жа – «Дзень Рэспублікі»). У гэты дзень у 1944 годзе саветы выгналі нацыстаў з Менску, але ў той дзень уся Беларусь не стала вольнай ад нацысцкай акупацыі. Мы сабралі фота «святочнай атмасферы» ад нашых чытачоў.

Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат

У 2022 годзе афіцыйны Дзень Незалежнасці праходзіў на фоне няспынных масавых рэпрэсіяў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і хаўрусніцтва беларускай дзяржавы ў расейскім нападзе на Украіну, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, а таксама на фоне «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй. Вайсковых парадаў у гэты дзень сёлета не ладзілі, але ў святкаваннях было нямала мілітарысцкіх элементаў.

Фота
Дзень Незалежнасці – мілітарысцкае свята
2022.07.03 15:50

Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня выступаў у мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Ён назваў расейскі напад на Украіну «трагедыяй», але падкрэсліў, што ён на баку Расеі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «небяспечным сігналам».

Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат

Пасля выступу Лукашэнкі ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі афіцыйныя святкаванні, у шэрагу гарадоў – шэсці па галоўных вуліцах і канцэрты праўладных выканаўцаў. У Менску гала-канцэрт каля стэлы «Менск – горад-герой» праходзіў пад назвай «Наша память сильнее времени».

Імпрэзы не былі шматлюднымі. Міліцыя падзякавала менчукам за «разуменне прынятых захадаў бяспекі». Канал «МотолькоПомоги» са спасылкай на звесткі ГУУС сцвярджае, што сілавікоў на імпрэзах у Менску было больш, чым шараговых наведнікаў.

Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Дзень Незалежнасці ў Менску.
Фота: чытачы / Белсат
Аб’ектыў
Навошта Лукашэнка прызначыў Дзень Незалежнасці на 3 ліпеня?
2022.07.03 23:07

belsat.eu

Стужка навінаў