Ва Украіне арыштавалі беларускія і расейскія вагоны з угнаеннямі на суму звыш $12 мільёнаў


Офіс Генеральнага пракурора Украіны паведамляе пра арышт, накладзены на 315 беларускіх і расейскіх чыгуначных вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі. Агульная вартасць вагонаў і іх змесціва ацэньваецца ў 360 мільёнаў грыўняў (больш за $12 мільёнаў).

На сайце Офісу генпракурора гаворыцца, што арыштаваныя чыгуначныя вагоны, якія належаць расейскім і беларускім прадпрыемствам, былі ўвезеныя на тэрыторыю Украіны з парушэннямі мытнага заканадаўства.

Распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.3 арт.212 КК Украіны). Дасудовае расследаванне праводзіць Бюро эканамічнай бяспекі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў