У цэнтры Горадні затапіла вуліцы


Праз залеву ў Горадні вада стаіць у цэнтры гораду і нават на масту.

Патоп у Горадні.
Фота: ПМ/Белсат
Патоп у Горадні.
Фота: ПМ/Белсат

Белгідрамет папярэджвае, што сёння, 4 ліпеня, па паўднёвай палове краіны пройдуць навальніцы. Магчымы ліўні, вецер да 20 м / с, град.

Тыдзень таму падобная сітуацыя адбылася ў Менску. Праз ліўні быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Больш за іншыя ад дажджу пацярпелі мікрараёны Сухарава, Каменная Горка і Уручча.

Абноўлена
У Беларусі – магутныя ліўні. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
2021.06.26 19:56

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў