Ці то ноччу, ці то ўдзень. Што не так з відэа пра нібыта замах на Азаронка


Кадры нібыта замаху на Рыгора Азаронка. Стопкадр з відэа СТВ

На дзяржаўных каналах увечары 3 ліпеня паказалі сюжэт, які назвалі «замахам» на дзяржаўнага прапагандыста Рыгора Азаронка. Відэа адразу выклікала некалькі пытанняў.

Першае пытанне – час. Пра «замах» распавёў 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, ён сказаў, што «гэта здарылася мінулай ноччу: 1 ліпеня». Але на кадрах з сюжэту СТВ падзеі адбываюцца ў светлы час.

Выканаўцамі аперацыі называюцца Дзмітрый Сасноўскі і «ягоны хаўруснік». Але імя апошняга не называецца, твар ягоны не паказваецца. У машыне, з якой выходзяць Сасноўскі і «хаўруснік», стаіць відэакамера. Яна паказвае, што «хаўруснік» мае зброю, пра Сасноўскага такога сказаць мы не можам.

Менавіта «хаўруснік» на відэа і нападае на Азаронка, пакуль Сасноўскі стаіць з боку. Пасля яго затрымліваюць сілавікі.

Hавiны
Лукашэнка распавёў пра спробу забойства Азаронка
2021.07.02 19:32

Нагадаем, што 2 ліпеня Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі следчыя вывілі тэрарыстычныя ячэйкі, якія чакаюць свайго часу. Да стварэння іх нібы датычныя Нямеччына, ЗША, Украіна, Польшча і Літва.

«Была спроба забойства Азаронка. Гэта здарылася мінулай ноччу», – заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка дадаў, што мэтай забойства было жаданне пазбавіць рухомасці, захапіць, кінуць у багажнік, вывезці ў лес, адрэзаць язык.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў