«Сардэчна запрашаем». Кіраўнік анэксаванага Крыму таксама запрасіў Лукашэнку да сябе


Сяргей Аксёнаў.
Фота: Сергей Аксенов / Facebook

Кіраўнік расейскай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў падтрымаў запрашэнне на паўвостраў Аляксандра Лукашэнкі, пра якое заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Калі наш прэзідэнт і МЗС узгодняць візіт беларускага лідара, мы будзем рады прыняць Аляксандра Рыгоравіча ў Крыме. Беларусь – самая блізкая, братэрская для нас краіна. Прадстаўнікі беларускай суполкі Крыму разам з крымчанамі ўсіх нацыянальнасцяў бяруць актыўны ўдзел у развіцці расейскага паўвострава. Упэўнены, у Крыме прэзідэнт Беларусі будзе адчуваць сябе як удома. Як і ўсе грамадзяне брацкай краіны, якія захочуць наведаць наш паўвостраў. Сардэчна запрашаем!» – заявіў Аксёнаў у Facebook.

Дзейныя беларускія ўлады пакуль гэта не каментавалі

Hавiны
Крэмль чакае візіту Лукашэнкі ў анэксаваны Крым
2021.07.04 00:04

Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым у 2014 годзе. Беларусь дагэтуль не прызнала яго часткай РФ. Пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ўзнікла ідэя палётаў беларускіх самалётаў у Крым. Ва Украіне ў адказ на гэта прыгразілі санкцыямі.

3 ліпеня прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейскія ўлады чакаюць візіту ў Крым Лукашэнкі.

Hавiны
МЗС Украіны пагражае санкцыямі, калі хаця б адзін беларускі самалёт паляціць у Крым
2021.06.02 17:15

МГ belsat.eu

Стужка навінаў