Нягледзячы на пагрозы Лукашэнкі, каталікі працягваюць спяваць гімн «Магутны Божа»

У каталіцкіх святынях Беларусі працягваюць выконваць беларускі рэлігійны гімн «Магутны Божа», хоць супраць гэтага выступіў Аляксандр Лукашэнка.

4 ліпеня «Магутны Божа» спявалі прынамсі ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

Нагадаем, што 14 кастрычніка 2020 года праваслаўны мітрапаліт Веньямін раіў не спяваць у цэрквах «Магутны Божа», бо, на яго думку, гэта гімн свецкага характару і раздзяляе грамадства. Тым не менш, іншыя канфесіі працягнулі яго спяваць.

Улады запланавалі малітву «За Беларусь!». Ад цэркваў патрабуюць «шырокага прыцягнення вернікаў»

У адказ на ліст Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў з заклікам да канфесіяў арганізаваць «малітву за Беларусь» ва ўсіх святынях краіны 3 ліпеня 2021 года, калі адзначаецца Дзень незалежнасці Беларусі, 16 чэрвеня Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі з канцы імшы прапанавала выканаць гімн «Магутны Божа». Напярэдадні свята, 2 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка выступіў з пагрозай у адрас каталікоў:

«І ў апошні час сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касцёлах хочуць памаліцца (заўтра, ці то сёння) пад «магутны божа». Гледзіце – нарвяцеся».

Спявалі «Магутны Божа» і «Тры чарапахі». Новыя катаванні, спробы вербавання і супраціў на Акрэсціна

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны