Карбалевіч пра «замах» на Азаронка: Спецслужбы правакуюць людзей на супрацьпраўны акт


Журналіст і палітолаг Валеры Карбалевіч.
Фота: liberalclubbelarus / Facebook

Беларускі палітолаг Валер Карбалевіч у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў афіцыйныя звесткі пра нібыта замах на дзяржаўнага прапагандыста Рыгора Азаронка.

Валер Карбалевіч адзначыў, што «задума выглядала сумнеўнай з самага пачатку», бо «схапіць, скруціць, запіхнуць у багажнік здаровага маладога мужчыну, двух чалавек-нападнікаў відавочна недастаткова». Ён нагадаў, што «сам Лукашэнка прызнаў, што гэта была аперацыя спецслужбаў».

Hавiны
Ці то ноччу, ці то ўдзень. Што не так з відэа пра нібыта замах на Азаронка
2021.07.04 09:55

Палітолаг падкрэсліў, што вядомае толькі прозвішча аднаго нападніка, а твар іншага нават не паказваецца, а ў самой іх машыне ўсталяваная відэакамера.

«Усё гэта моцна нагадвае аперацыю супраць змоўшчыкаў, якіх арыштавалі ў Маскве (Фядута, Зянковіч). Спецслужбы падстаўляюць свайго чалавека, які правакуе пэўных людзей на супрацьпраўны акт. А потым КДБ рапартуе аб бліскучай аперацыі, БТ апавядае пра злосных тэрарыстаў. На гэтай падставе Лукашэнка «даручыў праваахоўным органам правесці, груба кажучы, зачыстку па ўсёй краіне», – заявіў Валер Карбалевіч.

2 ліпеня Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі следчыя вывілі тэрарыстычныя ячэйкі, якія чакаюць свайго часу. Паводле яго напярэдадні ноччу яны напалі на вядоўцу дзяржтэлеканалу СТВ Рыгора Азаронка. Відэа інцыдэнту, апублікаванае 3 ліпеня, выклікала толькі больш пытанняў.

Hавiны
Лукашэнка распавёў пра спробу забойства Азаронка
2021.07.02 19:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў