Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам і кіраўніком МЗС Славаччыны


Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных і еўрапейскіх справаў Славаччыны Іванам Корчакам і прэм’ер-міністрам краіны Эдуардам Гэгерам.

Іван Корчак і Святлана Ціханоўская.
Фота: Tsihanouskaya/Twitter

Па выніках сустрэчы кіраўнік МЗС напісаў, што яму было прыемна паразмаўляць з лідаркаю Беларусі Святланаю Ціханоўскаю на форуме «Globsec». Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і вайну ва Украіне. «1200 палітычных зняволеных і пасаджаных у турму журналістаў — непрымальна. Беларусы заслугоўваюць нашага падтрымання ў барацьбе за дэмакратыю», – напісаў Іван Корчак.

«Беларусь належыць Еўропе. Мы хочам супольна распрацаваць шлях да новых пашыраных формаў супрацы паміж Беларуссю і ЕЗ. Я падзякавала міністру замежных і еўрапейскіх справаў Славаччыны Івану Корчаку за актыўную падтрымку імкнення беларусаў да дэмакратыі ды абмеркавала новыя спосабы зрабіць акцэнт на Беларусі ў Еўрарадзе», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Таксама лідарка дэмакратычных сілаў заявіла, што ніякай адмены санкцыяў быць не можа: «Рэжым спрабуе выкарыстоўваць шчыліны і шантаж. Мы павінны працягваць ізаляваць яго ды трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня».

Фота: Tsihanouskaya/Twitter

Падчас сустрэчы з Эдуардам Гэгерам Ціханоўская абмеркавала варыянты, як дапамагчы беларускаму народу і захаваць ціск на рэжым.

Аналітыка
Што вядома пра беларусаў, якія ваююць на баку Расеі
2022.06.04 11:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў