Расейцы абвінавачваюць ЗСУ ў абстрэлах Бранскай вобласці


У Расеі паведамляюць пра абстрэлы Бранскай вобласці з украінскай тэрыторыі. Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз заявіў пра абстрэлы ва ўласным тэлеграм-канале. Выданне «Комсомольская правда» паведамляе пра ахвяру абстрэлаў.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Пажар у Бранску, Расея, 24 красавіка. Крыніца: uniannet / Telegram

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз заявіў, што Збройныя сілы Украіны нібыта абстралялі вёску Случоўск і падпалілі дзве хаты.

«Сёння ЗСУ абстралялі сяло Случоўск Пагарскага раёну. У выніку трапляння снарадаў адбылося ўзгаранне двух дамоў. Сярод жыхароў ёсць адзін пацярпелы – мужчына атрымаў лёгкае аскепкавае раненне», – заявіў Багамаз.

Цяпер пацярпелы нібыта ў шпіталі.

Нагадаем, што гэта ўжо трэці раз, калі расейцы абвінавачваць украінцаў у абстрэлах тэрыторыі РФ.

  • 14 красавіка ўлады РФ абвінавацілі ЗСУ ў абстрэле памежнага пераходу ў Бранскай вобласці.
  • 25 траўня гучала абвінавачванне ў абстрэле населенага пункту Жураўлёўка ў Белгарадскай вобласці.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў