Хакеры атакавалі сайт МУС Беларусі


Хакерская суполка «Anonymous» паведаміла, што яны здзейснілі атаку на сайт беларускага МУС.

Фота:YourAnonSpider/twitter

«Калі вы навучыцеся годна ставіцца да сваіх грамадзянаў, вашае міністэрства будзе адкрытае, але да таго часу павуцінне будзе трымаць яго закрытым», – пішуць «Anonymous» у сваім паведамленні.

На раніцу 4 чэрвеня сайт МУС недаступны.

Хакерская суполка «Anonymous» раней выкладала ў сваім Twitter загад расейскага генерала стварыць фэйкі пра ўкраінскія войскі, апублікавала 28 гігабайтаў звестак Цэнтрабанку Расеі, яны зламалі і злілі базу звестак «Раскамнагляду», які адказвае за маніторынг, кантроль і цэнзуру расейскіх СМІ, і ўзломлівалі расейскія дзяржаўныя каналы.

Інтэрв’ю
«Мы заўсёды знойдзем спосаб данесці да расейцаў праўду». Польскія хакеры змагаюцца з Пуціным
2022.03.15 15:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў