Жыхароў Латвіі заклікалі не выязджаць у Беларусь: могуць не вярнуцца


Міністэрства замежных справаў Латвіі заклікае жыхароў устрымацца ад няважных паездак у Беларусь пасля таго, як Менск яшчэ больш абмежаваў выезд з краіны. Пра гэта ў інтэрв’ю Латвійскаму тэлебачанню паведаміў прэс-сакратар МЗС Яніс Бекерыс.

«Прымаючы да ўвагі сітуацыю з бяспекаю, асабліва заклікаем ацаніць неабходнасць паездак у Беларусь. Акрамя таго, строгія правілы міграцыі сталі яшчэ больш жорсткімі. Яны могуць закрануць і нашых падданых, і беларусаў, у якіх ёсць сталы від на жыхарства ў Латвіі», – сказаў прадстаўнік ведамства, перадае ТАСС.

Яніс Бекерыс адзначыў, што цяпер з Беларусі змогуць выехаць тыя , у каго ёсць дазвол на доўгатэрміновае пражыванне ў іншай краіне, але не часцей, як раз на паўгода.

Між тым, 2 чэрвеня на сайце «Зручны горад» зʼявілася петыцыя з патрабаваннем дазволіць вольны выезд з Беларусі. Яе падпісалі больш як 1000 чалавек.

Hавiны
Памежны камітэт патлумачыў правілы мінання беларускай мяжы
2021.05.31 16:29

31 траўня беларускія памежнікі нагадалі, што ва ўмовах каронавіруса для грамадзянаў Беларусі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне ў Беларусі, выезд часова абмежаваны.

Выязджаць з Беларусі могуць грамадзяне, якія маюць дакумент, што пацвярджае права на сталае пражыванне ў замежнай дзяржаве. А часовы від на жыхарства ў замежнай дзяржаве не ёсць падставаю для выезду за мяжу Беларусі.

Hавiны
Мяне выпусцяць за мяжу? Нюансы выезду з Беларусі ва ўмовах пандэміі і паветранай «блакады»
2021.06.01 11:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў