Ужо апоўначы Еўразвяз можа цалкам закрыць сваё неба для беларускіх самалётаў


Самалёт «Белавія».
Фота: Belavia – Belarusian Airlines / Facebook

Амбасадары Еўрапейскага Звязу 4 чэрвеня прынялі план забароны беларускім авіякампаніям лётаць па-над тэрыторыяй ЕЗ або прызямляцца ў аэрапортах ЕЗ, а таксама забароны авіякампаніям ЕЗ лётаць па-над Беларуссю. Пра гэта са спасылкаю на еўрапейскіх дыпламатаў піша «Reuters».

Такое рашэнне стала часткай больш шырокіх эканамічных санкцыяў супраць Беларусі ў адказ на прымусовае прызямленне самалёта з Раманам Пратасевічам.

Рашэнне павінна ўступіць у сілу апоўначы паводле цэнтральнаеўрапейскага часу (CET).

Выконваць забарону будзе даручана ўрадам ЕЗ, шмат якія з іх таксама ёсць чальцамі NATO. Яны могуць выкарыстоўваць знішчальнікі дзеля абароны сваёй паветранай прасторы ад непажаданых самалётаў.

Hавiны
Авіятрафік праз Беларусь скараціўся на 40 %
2021.06.04 12:35

Нагадаем, што колькасць авіялайнераў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для палётаў у Еўразвяз і праз яго, пасля інцыдэнту з «Ryanair» ужо скарацілася амаль на 40 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў