У Менску ў адзін дзень адлічылі і затрымалі студэнта БДУ


Вольга Вайтовіч і Савелій Дубовік.
Фота: bsu_fpmi / Telegram

Рэктарат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту пастанавіў адлічыць дваіх студэнтаў – другакурсніцу Вольгу Вайтовіч і першакурсніка Савелія Дубовіка. Пра гэта 3 чэрвеня паведаміў тэлеграм-канал «ФПМИ 97%».

Маладыя людзі навучаліся на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Вольга Вайтовіч – на другім курсе, а Савелій Дубовік – на першым. Іх затрымалі 14 траўня каля Дому правасуддзя, дзе пачынаўся працэс у «справе студэнтаў».

«Гэта першыя палітычныя адлічэнні на нашым факультэце, як і ў самім БДУ. Нам вельмі шкада, што з найлепшай ВНУ краіны БДУ дзякуючы дзеянням адміністрацыі імкліва ператвараецца ў вартае жалю падабенства ўніверсітэту, у якім актыўна ўжываюцца палітычныя рэпрэсіі і з якім перастаюць супрацоўнічаць міжнародныя партнёры», – пішуць студэнты ФПМІ БДУ.

Як паведаміла «Наша Ніва», увечары 3 чэрвеня Савелія Дубовіка зноў затрымалі. У яго ўдома правялі ператрус. Цяпер ён на Акрэсціна. Сёння чакаецца суд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў