У Беларусі адмаўляюцца друкаваць «Газету Слонімскую», у рэдакцыі якой раней ладзілі ператрусы


«Газета Слонімская».
Фота: gs.by

«Гарадзенская друкарня» паінфармавала рэдакцыю «Газеты Слонімскай» пра тое, што друк газеты не магчымы.

У «Гарадзенскай друкарні» адзначылі, што друк «Газеты Слонімскай» не магчымы, бо «ў сувязі з аб’ёмам загрузкі і высокай ступенню зношвання газетнай друкаванай машыны графік выхаду газетаў на 2021 год сфармаваны да канца года».

«Газета Слонімская» супрацоўнічала з «Гарадзенскай друкарняй» восем гадоў.

9 лістапада 2020 года пасля ператрусу ў рэдакцыі быў прыпынены на паўгода выпуск дзвюх газетаў – грамадска-палітычнай «Газеты Слонімскай» і рэкламнай «Аддушыны». У рэдакцыі і ўдома ў выдаўца і дырэктара сілавікі канфіскавалі ўсю тэхніку.

На пачатку траўня 2021 года было адпраўленае апавяшчэнне ў Міністэрства інфармацыі аб аднаўленні газетаў. 24 траўня ведамства занесла іх у рэестр друкаваных медыяў. Але надрукаваць газеты не ўдаецца. Раней ад друку адмовіліся берасцейская і пінская друкарні.

«Так што, паважаныя нашы чытачы і рэкламадаўцы, друкаваная версія «Газеты Слонімскай», якую вы, мяркуючы са зваротаў у рэдакцыю, так чакалі, выходзіць пакуль не будзе», – заявілі ў рэдакцыі.

Hавiны
Карэспандэнт «Газеты Слонімскай» не вярнуўся з допыту ў міліцыі. У яго кватэры прайшоў ператрус
2021.03.23 09:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў