Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Польшчы прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным


Святлана Ціханоўская і Анджэй Дуда.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

Святлана Ціханоўская 4 чэрвеня ў Варшаве сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. У складзе беларускай дэлегацыі былі таксама кіраўнік Кабінету прадстаўнікоў Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Святлана Ціханоўская падзякавала Анджэю Дуду за ініцыяваны Польшчаю і прыняты Еўразвязам План дапамогі для дэмакратычнай Беларусі і ўсебаковую дапамогу Беларусі: праграму Каліноўскага, падтрыманне незалежных медыяў, у тым ліку «Белсату», дапамогу людзям і бізнесам, якім давялося пераехаць, падтрыманне Цэнтру беларускай салідарнасці і Беларускага дому.

Абноўлена
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Варшавы
2021.06.04 13:01

На сустрэчы бакі абмеркавалі тое, як аказаць дапамогу бацькам Рамана Пратасевіча і пераканацца, што вінаватыя ў захопе самалёта панясуць адказнасць. Таксама абмяркоўвалася паскарэнне працэсу распачацця справаў паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы і ўзмацненне эканамічнага і палітычнага ціску на Лукашэнку з дапамогаю санкцыяў і прызнання рэжыму тэрарыстычным.

Ціханоўская пры гэтым адзначыла недапушчальнасць гандлю палітвязнямі:

«Усе нявінныя людзі павінны выйсці на свабоду. Гэта не можа быць прадметам гандлю. Мы бачылі, у якім стане Раман – ён закладнік рэжыму, і мы павінны зрабіць усё, каб вызваліць Рому і тысячы людзей, якія застаюцца ў такіх жа нялюдскіх умовах».

Фотарэпартаж
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Варшаве
2021.06.03 23:15

Перад сустрэчай з Анджэем Дудам Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім. Напярэдадні яна правяла вялікі мітынг у цэнтры польскай сталіцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў